Пасля выступлення за дзіцячыя каманды трапіў у адзін з найбольш паспяховых трынідадскіх клубаў «Дабл-Ю Канекшн», аднак так і не згуляў за яго. Пазней выступаў за клубы «Паліс» і «Пойнт Фортын Цывік». У другой палове 2015 года гуляў за клуб «Бастанчы Багчыл» з Паўночнага Кіпра, а ў 2016 годзе выступаў за сальвадорскі клуб УЭС.
У лютым 2017 года прыбыў на прагляд у беларускі клуб «Іслач» і ў сакавіку падпісаў кантракт[2]. Здолеў стаць іграком асновы, аднак у маі не гуляў з-за траўмы, пазней вярнуўся ў склад. У ліпені 2017 года кантракт абаронцы з «Іслачу» па пагадненні бакоў быў разарваны[3].
Неўзабаве пасля зыходу з «Іслачы» вярнуўся на радзіму, папоўніўшы склад «Дабл-Ю Канекшн», у складзе гэтага клуба стаў уладальнікам Кубка і Кубка лігі, а таксама срэбраным прызёрам чэмпіянату. У лютым 2018 года зноў апынуўся ў складзе «Іслачы» і ў сакавіку афіцыйна вярнуўся ў беларускую каманду[4]. У сезоне 2018 быў трывалым іграком стартавага складу беларускай каманды. У снежні 2018 года пакінуў «Іслач»[5].
У пачатку 2019 года ў паслугах абаронцы былі зацікаўлены армянскія клубы «Арарат-Арменія»[6] і «Арарат»[7], аднак у красавіку ён зноў стаў трэніравацца з «Іслаччу» і неўзабаве афіцыйна вярнуўся ў каманду[8]. У сезоне 2019 звычайна заставаўся на лаўцы запасных, таксама прыцягваўся да дубля. У снежні 2019 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з «Іслаччу»[9].
У лютым 2020 года стаў іграком узбекскага клуба «Андыжан»[10], аднак так і не згуляў за яго і ў жніўні таго ж года перабраўся ў латвійскую «Елгаву», дзе гуляў да канца сезона.
У верасні 2022 года далучыўся да клуба «Двур-Кралавэ» з чацвёртага чэшскага дывізіёна. У пачтаку 2023 года вярнуўся на радзіму, дзе папоўніў склад клуба «Пойнт Фортын Цывік».
Міжнародная кар’ера
У 2011 годзе выступаў за моладзевую зборную Трынідада і Табага. 24 мая 2016 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у таварыскім матчы супраць Перу (0:4).
Дасягненні
02 Срэбраны прызёр чэмпіянату Трынідада і Табага: 2017
Уладальнік Кубка Трынідада і Табага: 2017
Уладальнік Кубка лігі Трынідада і Табага: 2017
Крыніцы
↑Weslie John // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.