У 1950-я гады пачалося асваенне рудных прыродных запасаў Алтая металургамі, гарнякамі і геолагаразведчыкамі, цэнтр гэтай дзейнасці размясціўся ў Усць-Каменагорску.
Сучасны Усць-Каменагорск — цэнтр каляровай металургіі Казахстана. У час Другой сусветнай вайны сюды эвакуіравана абсталяванне завода «Электрацынк» з Арджанікідзэ (цяпер расійскі Уладзікаўказ). Пачалося будаўніцтва першага ў Казахстане цынкавага электралітнага завода. Пасля вайны ў залік рэпарацый з Германіі сюды перавезена найноўшае абсталяванне Магдэбургскага цынкавага завода. У верасні 1947 года Усць-Каменагорскі цынкавы завод выдаў першыя зліткі металу, а ў 1952 годзе ператвораны ў свінцова-цынкавы камбінат (УК СЦК), які цяпер галаўное прадпрыемства холдынгу Казцынк, даччынай кампаніі швейцарскага канцэрна Glencore International.
У 1953 годзе пачаў працаваць машынабудаўнічы завод (цяпер «Усходмашзавод»), які выпускае падземнае, горнае і іншае абсталяванне, а таксама тавары народнага спажывання.
Каб працаўладкаваць і жанчын, а таксама скіраваць развіццё горада на левы бераг Іртыша, у 1970 годзе закладзены «Камбінат шаўковых тканін» (КШТ).
З 2003 года дзейнічае першы і найбуйнейшы ў Казахстане аўтазборачны завод «Азія Аўта», які выпускае штогод больш за 10-30 тысяч легкавых аўтамабіляў і пазадарожнікаў.
↑Город Усть-Каменогорск(нявызн.)(недаступная спасылка). Государственный архив ВКО. Архівавана з першакрыніцы 19 лістапада 2012. Праверана 16 лістапада 2012.