Усходне-Кентукійскі ўніверсітэт (англ.: Eastern Kentucky University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Рычманд у штаце Кентукі.
Гісторыя
Вучэльня была заснавана як Цэнтральны ўніверсітэт у 1874 годзе. Сутыкнуўшыся з фінансавымі цяжкасцямі і невялікім наборам, універсітэт аб'яднаўся з Цэнтральным каледжам у 1901 годзе. 21 сакавіка 1906 года губернатар штата падпісаў закон, якім заснаваў Усходне-Кентукійскую дзяржаўную звычайную школу № 1. 7 мая 1906 года камісія па нармальных школах выбрала месца былога кампуса Цэнтральнага універсітэта для размяшчэння новай вучэльні. У 1966 годзе ўстанова была афіцыйна перайменавана ва Усходне-Кентукійскі ўіверсітэт.
Структура
- Каледж бізнесу
- Каледж адукацыі і прыкладных гуманітарных навук
- Каледж навук пра здароўе
- Каледж правасуддзя, бяспекі і ваенных навук
- Каледж літаратуры, мастацтваў і сацыяльных навук
- Каледж прыродазнаўчых навук, тэхналогій, інжынерыі і матэматыкі
Гл. таксама
Крыніцы
Спасылкі