Усевалад Глебавіч

Усевалад Глебавіч
князь ізяслаўскі
 — 1159
князь стрэжаўскі
з 1159

Род Ізяславічы Полацкія
Бацька Глеб Усяславіч[1]
Маці Анастасія Яраполкаўна[1]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Усевалад Глебавіч — князь ізяслаўскі (да 1159), стрэжаўскі (пасля 1159).

Сын менскага князя Глеба Усяславіча. У 1159 годзе (паводле Васіля Тацішчава — у 1158) з братамі Расціславам і Валадаром удзельнічаў у паходзе на Друцк супраць Рагвалода Барысавіча. Рагвалод Барысавіч, зноў стаўшы полацкім князем, у 1159 годзе пайшоў на Ізяслаўль, дзе сядзеў Усевалад Глебавіч, пасля непрацяглай аблогі Усевалад саступіў Рагвалоду горад, а на замену атрымаў Стрэжаў[2].

Крыніцы

  1. а б Pas L. v. Genealogics — 2003.
  2. Всеволод Глебович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 129. — 737 с.

Літаратура

  • Штыхаў Г. Усевалад Глебавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / БелЭн; Рэдкал.: Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш. Т. 6, кн. 2: Усвея — Яшын. Дадатак — Мн.: БелЭн, 2003. — 612, [1] с. — С. 8. — ISBN 985-11-0276-8.