«Усе мышы любяць цырк» — дзіцячы музычны спектакль, пастаўлены ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі рэжысёрам Веранікай Буслаевай.[1]
Прэм'ера адбылася 23 снежня 2014.
Гісторыя стварэння
«Усе мышы любяць цырк» — рэжысёрскі дэбют актрысы РТБД Веранікі Буслаевай, якая таксама ёсць аўтарам сцэнарыя. У якасці рэжысёра Вераніка Буслаева выступіла з прапановы мастацкага кіраўніка Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі Аляксандра Гарцуева, ужо маючы рэжысёрскі досвед па-за РТБД, збольшага ў якасці рэжысёра антрэпрызных дзіцячых спектакляў. Распавядаючы аб працы над спектаклем, аўтар згадвае сваё захапленне рэпрызамі Вячаслава Палуніна.[2]
Сюжэт
У закінутай грымёрцы старога цырку пасяліліся мышаняты, якія пасябравалі з лятучай мышшу, што жыла на гарышчы цырку. Аднак грымёрка прыйшлася даспадобы і двум пацукам. Сюжэт разгортваецца вакол таго, ці атрымаецца ў мышанятаў адваяваць свой нядаўна прыдбаны дом, а таксама выканаць даўнюю мару — стаць цыркавымі акцёрамі.[3]
Сцэнічныя рашэнні
У якасці дэкарацыяў выкарыстоўваецца шмат цыркавой атрыбутыкі. У спектаклі, апрача спеваў, танцаў і чытання вершаў, выконваецца шмат цыркавых трукаў.[2]
Творчы склад
Дзеючыя асобы і выканаўцы
- Малыш — Максім Шышко, Ілля Ясінскі
- Шустрык — Дзмітрый Давідовіч, Арцём Курэнь
- Мыша — Марына Здаранкова, Ганна Семяняка
- Лятучая — Гражына Быкава[d], Надзея Цвяткова
- Пацук — Мікіта Залатар, Мікалай Стонька, Марат Вайцяховіч
- Пацучыха — Анастасія Баброва, Марыя Пятровіч
Зноскі
Спасылкі