Упраўленне гарадскога транспарту ў Познані
Упраўленне гарадскога транспарту ў Познані (польск.: Zarząd Transportu Miejskiego w Poznaniu) (ЗТМ Познань) — кампанія ў горадзе Познань, якая займаецца арганізацыяй і кіраваннем грамадскім пасажырскім транспартам. ЗТМ Познань было створана рашэннем Гарадской рады Познані ад 24 чэрвеня 2008 года[1]. Пачаў дзейнічаць з 1 кастрычніка 2008 года. Кожны перавозчык, які працуе ў межах ЗТМ, абавязаны размяшчаць лагатып (*ztm) на сваіх транспартных сродках у аконнай паласе з боку дзвярэй у пярэдняй частцы транспартнага сродку[2].
Задачы
У задачы падраздзялення ўваходзіць арганізацыя грамадскага транспарту ў Познані і, паводле пагадненняў, у суседніх гмінах (Дапева, Любань, Масіна, Пушчыкова, Сухы Ляс і часткова ў: Чарвонак, Камарнікі, Курнік і Сважэндз).
А таксама:
- вызначэнне маршруту ліній і размяшчэння прыпынкаў, а таксама вызначэнне часовых змяненняў маршруту ліній, якія ўзніклі ў выніку выключэння асобных маршрутаў з руху на час правядзення рамонтных работ;
- выдача і распаўсюджванне білетаў і іншых сродкаў аплаты праезду (уключаючы гарадскую карту PEKA у інтэграванай сістэме грамадскага транспарту);
- білетны кантроль;
- праверка перавозчыкаў на адпаведнасць палажэнням заключаных дагавораў.
Перавозчыкі
- Гарадское транспартнае прадпрыемства ў Познані (МПК Познань) — трамвай і гарадскія аўтобусы, прыгарадныя аўтобусы №: 173, 320, 321, 322, 341, 348, 416, 425, 727, 801, 911.
- ТАА «Служба камунікацый «Рокбус» (ЗУК Рокбус) — прыгарадныя аўтобусы №: 801, 832, 833, 834, 835, 836, 837, 882, 891, 893.
- ТАА «Транспартнае прадпрыемства «Транслуб» (ПТ Транслуб) — прыгарадныя аўтобусы №: 602, 603, 610, 611, 614, 616, 651, 690.
- ТАА «Камунальнае прадпрыемства «Камарнікі» (ПУК Камарнікі) — прыгарадныя аўтобусы №: 701, 702, 703, 704, 705, 707, 710, 716, 729.
- ТАА «Курніцкае аўтобуснае прадпрыемства «Комбус» — прыгарадныя аўтобусы №: 501, 502, 503, 511, 512, 527, 560 і 561.
- ТАА «Служба грамадскіх камунікацый Сухы Ляс — прыгарадныя аўтобусы №: 901, 902, 904, 905 і 907.
- Транском Чарвонак — прыгарадныя аўтобусы №: 312, 320, 321, 323, 341, 342, 348, 388, 392, 394, 396, 397.
- ТПБУС Тарнова Падгурнэ — прыгарадныя аўтобусы №: 802, 803, 804, 811, 812, 813, 821, 825, 826, 882, 886, 889.
- Камунальная служба Кляшчэва — прыгарадныя аўтобусы №: 431, 432, 435.
Гл. таксама
Крыніцы
Спасылкі
|
|