Універсальны чалавек, энцыклапедыст, палімат (грэч.polymathēs, πολυμαθής)[1] — гэта чалавек, чые пазнанні не абмежаваныя адной прадметнай вобласцю. Кажучы менш фармальнай мовай, паняцці «ўніверсальны чалавек», «энцыклапедыст» могуць адносіцца да каго-небудзь, хто ведае шмат. Шматлікія з антычных вучоных былі паліматамі па сённяшніх мерках[2].