Артыкул вымагае праверкі арфаграфіі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў.
Магчымы машынны пераклад, ужыванне ненарматыўнага правапісу або лексікі. Для праверкі ёсць адмысловыя праграмы.
Украі́нская лаці́нка (укр.: українська латинка альбо проста latynka) — агульная назва розных варыянтаў лацінскага алфавіта для ўкраінскай мовы. Нейкія з іх засталіся праектамі, а нейкія былі ў адносна актыўным ужытку на працягу пэўнага часу. Фактычна можна выдзяліць тры тыпы ўкраінскай лацінкі: на аснове польскага алфавіта, на аснове чэскага/харвацкага алфавіта і на аснове англійскага правапісу.
Афіцыйны правапіс украінскай мовы прадугледжвае ўжыванне толькі кірылічнага алфавіта, а дыскусіі наконт статусу і формы лацінкі фактычна трываюць па гэты дзень.
Варыянты
Першыя спробы перавесці ўкраінскую мову на лацінку адбываліся на мяжы XVIII і XIX стагоддзяў, а ў аснове таго лацінскага алфавіта была польская лацінка. Так першы стандартызаваны алфавіт — «абэцадла» — уклаў Іосіф Лазінскі ў 1835 г. Аднак большасць украінскіх культурных дзеячаў Галіччыны выступіла супраць змен правапісу і перамена не адбылася. Зрэшты гэты варыянт здабыў адносную папулярнасць і яго выкарыстоўвалі ажно да 1940-ых гадоў: друкавалі кнігі і пэрыёдыку, а ў другой палове 19га стагоддзя аўстрыйскія ўлады выкарыстоўвалі абэцадла для канцылярскіх запісаў па-ўкраінску.
У 1859 годзе чэскі славіст Іосіф Ірачак здзейсьніў яшчэ адну спробу перавесці ўкраінскую мову на лацінку, гэтым разам узяўшы за аснову чэскі правапіс. Зрэшты, гэты праект таксама не прайшоў з тых жа прычын, што і праект Лазінскага — кансерватызм украінскай эліты Галіччыны. Ён не здабыў такой папулярнасці, як абэцадла, але стаў асновай для новых праектаў лацінкі ў 20 ды 21 стагоддзях.
У цяперашні час найболш папулярным з'яўляецца правапіс Івана Лучука (крыху падпраўлены праект Ірачака) і г. зв. «гаевіцкі» правапіс (гэтая назва умоўная, фактычна праект не мае назвы). Акрамя таго існуе дзяржаўны стандарт раманізацыі на аснове англійскага алфавіта з нейкімі элемэнтамі традыцыйнай лацінкі (ятацыя пасля зычных), які выкарыстоўваюць, напрыклад, для перадачы імёнаў у замежных пашпартах ці транслітарацыі назваў вуліц.