Увярэднік лясны[1] (Pedicularis sylvatica) — рэдкі від двухгадовых або шматгадовых раслін роду Увярэднік (Pedicularis) сямейства Заразіхавыя (Orobanchaceae).
Батанічнае апісанне
Расліна мае прамое неразгалінаванае сцябло, пакрытае кветкамі, якія часта размяшчаюцца ў самага аснавання сцябла. Цвіце з мая па ліпень. Увярэднік лясны з’яўляецца раслінай-паразітам, ён апыляецца ў асноўным чмялямі. Расліна атрутная.
Экалогія
Насяляе вільготныя лугі з кіслай глебай і балоты.
Ахова
Уключаны ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь 2-га выдання (1993). Знаходзіцца пад дзяржаўнай аховай у Літве і Латвіі[2].
Зноскі
Літаратура
- W. Szafer, S. Kulczyński, P. Pawłowski: Rośliny Polskie. Warszawa: Państwowe Wydawnictwo Naukowe, 1967
- M. Nowiński: Chwasty łąk i pastwisk. Warszawa: Państwowe Wydawnictwo Rolnicze i Leśne, 1966
- Halina Piękoś-Mirkowa, Zbigniew Mirek: Rośliny chronione. Warszawa: Multico Oficyna Wyd., 2006. ISBN 978-83-7073-444-2
Спасылкі