Тэтра фон рыа[1] (Hyphessobrycon flammeus) — від трапічных прэснаводных прамянёвапёрых рыб з сямейства харацыніды (Characidae). Папулярная акварыўмная рыба.
Апісанне
Даўжыня цела да 2,5 см, у акварыумах вырастае да 4 см. Цела карычнявата-аліўкавае, бліскучае, а спіннога плаўніка — чырвонае[1]. Ззаду галавы 2 — 3 папярочныя цёмныя палосы. Брушка белаватае. Плаўнікі, акрамя груднога і тлушчавага, ярка-чырвоныя, у самцоў кончык брушных і край анальнага — чорныя, а хваставы — бясколерны (у самак — ружовы)[1]. Фарбы яркія і прыгожыя толькі пры добрых умовах утрымання, пры спалоху, неадпаведных умовахх яны губляюць яркасць і прывабнасць[1].
Распаўсюджанне
Жыве ў Паўднёвай Амерыцы: на паўднёвым усходзе Бразіліі[1] ў штаце Рыа-дэ-Жанейра у прыбярэжных рэках з тэмпературай вады + 22… + 28 °C, pH 5,8-7,8 і калянасцю вады 5—25 °dH. Бентапелагічная рыба.
Спосаб жыцця
Харчуецца чарвякамі, дробнымі ракападобнымі і расліннасцю. У акварыуме самкі адкладаюць ад 200 да 300 ікрынак, якія праклёўваюцца праз 2-3 дні.
Значэнне
Завезена ў Еўропу ў 1920 годзе, у СССР — у 1930-я гады. Папулярная ў акварыумістаў[1]. Гадуюць у «акварыумах трапічнага лесу»[1].
Крыніцы
Літаратура
- Кочетов А. М. Декоративное рыбоводство. — М.: Просвещение, 1991. — 384 с. — 300000 экз. — ISBN 5-09-001433-7
- Lima, F. C. T., L. R. Malabarba, P. A. Buckup, J. F. Pezzi da Silva, R. P. Vari, A. Harold, R. Benine, O. T. Oyakawa, C. S. Pavanelli, N. A. Menezes, C. A. S. Lucena, M. C. S. L. Malabarba, Z. M. S. Lucena, R. E. Reis, F. Langeani, L. Cassati and V. A. Bertaco (2003) Genera Incertae Sedis in Characidae. p. 106—168. In: R. E. Reis, S. O. Kullander and C. J. Ferraris, Jr. (eds.) Checklist of the Freshwater Fishes of South and Central America. Porto Alegre: EDIPUCRS, Brasil.
- Mills, D. & Vevers, G. (1989) The Tetra encyclopedia of freshwater tropical aquarium fishes. Tetra Press, New Jersey. 208 p.
- Riehl, R. & Baensch, H. A. (1991) Aquarien Atlas. Band. 1. Melle: Mergus, Verlag für Natur- und Heimtierkunde, Germany. 992 p.
Спасылкі