Тэль-аль-Убейд (араб. تل العبيد) — помнік археалогіі на поўдні Ірака. Уяўляе сабою пагорак штучнага паходжання памерамі 500 м на 300 м.
Адкрыты ў 1919 г. брытанскімі археолагамі. Археалагічныя раскопкі вядуцца з 1923 г. Яго даследаванне прывяло да адкрыцця культуры, што папярэднічала раннедынастычнаму перыяду Шумера. Ад назвы Тэль-аль-Убейда паходзіць найменне Убейдскага перыяду гісторыі Месапатаміі.
У раннедынастычны перыяд на месцы пагорка знаходзіўся горад, назва якога не захавалася. Ён быў пакінуты да XXVI ст. да н. э., пасля чаго валадар Ура ўзвёў на пагорку храм.
Зноскі
Спасылкі