У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл.
Турыя.
Турыя (ісп.: Rio Turia) — рака ў Іспаніі, упадае ў Міжземнае мора. Даўжыня ракі — 286,5 км. Плошча басейна — 6393,6 км² (без прытокаў — 2440,24 км²). Праліўныя дажджы некалькі разоў прыводзілі да рэзкага павелічэння ўзроўню вады ў рацэ, якая 14 кастрычніка 1957 года заліла ўсю правінцыю Валенсія. Тады рака была ў цэнтры сталіцы правінцыі, горада Валенсіі. Пасля гэтага рэчышча перанеслі, што стала прадметам абмеркавання.