«Тур дэ Франс» (фр.: Le Tour de France), неафіцыйная назва Вялікая пятля — самая вядомая і прэстыжная веласіпеднаягонка свету. Праводзіцца з 1903 года ў Францыі. з З 2022 года праводзяць жаночую версію «Тур дэ Франс Фэм».
Гісторыя
Велагонка «Тур дэ Франс» заснавана як рэкламны праект газеты L'Auto (папярэднік цяперашняга L'Équipe), яе рэдактарам і сузаснавальнікам Анры Дэгранжам, каб канкураваць з велагонкай Парыж-Брэст-Парыж і велагонкай Бардо—Парыж.
Ідэя стварэння Тур дэ Франс належыць журналісту L'Auto Жэа Лефеўру, з якім Анры Дэгранж абедаў у парыжскім Café de Madrid 20 лістапада 1902 года. Поспех гонкі Le Tour de France стаў вялікім поспехам і для газеты L'Auto, колькасць падпісчыкаў якой вырасла ў 1903 годзе з 25 тысяч (перад Турам) да 65 тысяч пасля Тура; у 1908 годзе колькасць падпісчыкаў газеты ўзрасла да 250 тысяч, а ў час «Тур дэ Франс» 1923 прадавалася 500 тысяч асобнікаў газеты ў дзень. Рэкордны наклад газеты быў дасягнуты на працягу «Тур дэ Франс» 1933—854 тысячы асобнікаў у дзень. Сёння Тур арганізоўвае «Таварыства Тур-дэ-Франс» — філіял Amaury Sport Organisation, які з'яўляецца часткай медыя-холдынгу, у які ўваходзіць газета L'Équipe.
Тур, які праводзіцца ў Францыі і ў блізкім замежжы, праходзіць штогод на працягу трох тыдняў у ліпені. Толькі ў час Першай (1915—1918) і Другой сусветнай вайны (1940—1946) тур быў адменены.
Прынцыпы гонкі
«Тур дэ Франс» складаецца з 21 этапу: кожны этап доўжыцца адзін дзень. Кожны гоншчык павінен скончыць этап, каб яго час быў зарэгістраваны і назапашаны. Поўная працягласць гонкі — паміж 3000 і 4000 км (трасы і працягласць этапаў кожны год мяняюцца).
Генеральная класіфікацыя — ранжыраванне гоншчыкаў згодна назапашанаму часу. Пераможцам Тура становіцца той гоншчык, сумарны час якога з'яўляецца найменшым сярод усіх удзельнікаў. Можна выйграць агулам Тур, не выйграўшы ніводнага этапу (Грэг Лемонд і Альберта Кантадор зрабілі гэта ў 1990 годзе і 2009 адпаведна).