Тсу́га кана́дская[2] (Tsuga canadensis) — вечназялёнае дрэва сямейства хваёвых.
Батанічнае апісанне
Вышыня дрэў да 20 м, дыяметр 40-50 см. Крона конусападобная. Кара бурая, няроўная. Парасткі густа ўкрыты лінейна-ланцэтнай, пляскатай ігліцай. Шышкі шматлікія, яйкападобныя, летам блакітна-зялёныя, увосень жаўтавата-бурыя.
Пашырэнне
Радзіма Паўночная Амерыка. Мае шмат сартоў, што адрозніваюцца памерамі, формай кроны і афарбоўкай ігліцы. Інтрадукавана на Беларусі ў пачатку ХХ ст. У цэнтральных і паўночна-заходніх раёнах зрэдку вырошчваюць як дэкаратыўнае дрэва ў садах і парках.
Значэнне і выкарыстанне
Дэкаратыўная расліна, устойлівая да гарадскіх умоў.
Зноскі
↑Tsuga canadensis. Species details(англ.)(недаступная спасылка). Conifer database. Catalogue of Life: 2009 Annual Checklist. Архівавана з першакрыніцы 29 жніўня 2014. Праверана 14 жніўня 2009.