«Трэцяя жонка» (в’етн.: Vợ ba) — мастацкі фільм 2018 года рэжысёркі Аш Мэйфэр[d][1].
Фільм быў прадстаўлены ў асноўнай конкурснай праграме ігравога кіно 25-га Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад»[2].
Сюжэт
В’етнамская правінцыя, XIX стагоддзе. 14-гадовую Мэй выдаюць замуж — дзяўчына становіцца трэцяй жонкай багатага землеўладальніка Хунга. Неўзабаве ёй даюць зразумець, што ў сямейнай іерархіі яна здолее заняць годнае месца толькі пры адной умове — нарадзіўшы мужу нашчадка. Зацяжарыўшы, Мэй думае, што вось-вось даб’ецца прызнання і аўтарытэту. Але калі яна становіцца сведкай забароненай любові і яе разбуральных наступстваў, ёй адкрываецца жорсткая праўда — на самай справе яе магчымасці вельмі абмежаваныя[2].
Акцёрскі склад
Узнагароды
Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 10 кінаўзнагародамі і яшчэ 18 намінацыямі[3].
Зноскі
Спасылкі