Цвярская ямская слабада займала вялікую прастору з абодвух бакоў ад Цвярской дарогі, фурманы (ямщики) забяспечвалі перавозку пошты, пасажыраў і грузаў спачатку па тракце Масква-Цвер, потым Масква-Санкт-Пецярбург. Слабада захоўвала свой характар да другой паловы XIX стагоддзя, але пасля будаўніцтва ў 1870 Смаленскага (цяпер Беларускага) вакзала пачалася актыўная забудова Цвярской-Ямской вуліцы.