Шматгадовая расліна э голым сцяблом вышынёй да 25 см. Трапляецца каля жылля, уздоўж дарог (адсюль назва), на пустках, лугах. Размнажаецца насеннем (да 60 тыс. з расліны). Засмечвае пераважна азімыя і яравыя культуры, травы, прапашныя, сады і агароды.
Лекавая расліна. Дзейнічае як лёгкі слабіцельны сродак, мае адхарквальнае, раназажыўляльнае, процізапаленчае і болесуцішальнае дзеянне, павышае кіслотнасць страўнікавага соку. Выкарыстоўваецца пры захворваннях страўнікава-кішэчнага тракту. Кашка з свежага лісця трыпутніку мае процізапаленчыя ўласцівасці, суцішае боль.