То́рэнс — найбуйнейшая рака Адэлаідскіх раўнін (Паўднёвая Аўстралія).
Менавіта гэта рака стала адным з галоўных фактараў размяшчэння горада Адэлаіда, паколькі значная частка прэснай вады горад атрымліваў з яе.
Яна бярэ пачатак на ўзгорках, якія атачаюць горад каля мястэчка Маўнт Плезант, працякае праз Адэлаідскія раўніны, па цэнтральнай частцы горада і ўпадае ў Заліў Святога Вінсента. Верхняе цячэнне ракі і яе басейн фармуюць значную частку гарадскіх крыніц водазабеспячэння, а парк, размешчаны па берагах ракі, стаў знакам горада.
Крыніцы