Том Веселман (англ.: Tom Wesselmann; 23 лютага 1931, Цынцынаці — 17 снежня 2004, Нью-Ёрк) — амерыканскі мастак і графік.
Жыццё і творчасць
У 1948—1951 гадах вучыўся ў каледжы Хірам, у аднайменным мястэчку штата Агая, затым, з 1951 года вывучаў псіхалогію ва ўніверсітэце Цынцынаці. Падчас Карэйскай вайны служыў у войску (у 1954-54 гадах), у гэты час пачаў маляваць — перш коміксы. Дэмабілізаваўшыся, паступае ў Акадэмію мастацтваў Цынцынаці, у 1956—1959 працягвае навучанне ў нью-ёркскай Школе мастацтваў і архітэктуры Купер-Юніён. Першая персанальная выстава адбылася ў 1961 годзе ў галерэі Тэнеджэр, Нью-Ёрк. Мастак памёр ва ўзросце 73 гадоў ад сардэчнай недастатковасці.
Т. Веселман у пачатку сваёй творчай кар’еры захапляўся экспрэсіянізмам, затым пісаў свае карціны ў стылі поп-арт, быў адным з найбуйнейшых прадстаўнікоў гэтага напрамку. Матывацыю для сваіх прац, якія паказваюць у асноўным аголенае жаночае цела ў розных сэксуальных палажэннях, Мастак знаходзіў у рэкламных матэрыялах 60-х — 70-х гадоў XX стагоддзя — у постарах, праспектах, плакатах, кінематографе. Пачынаючы з 1983 гады ён працаваў і па метале, выразаў свае малюнкі на металічных плітах лазерным промнем.
Зноскі