«Танцуючы чалавек» (англ.: Dancing Man) — фатаграфія, знятая неўстаноўленым фатографам 15 жніўня 1945 года ў Сіднеі, Аўстралія. На ёй адлюстраваны мужчына, які танчыць на вуліцы ад радасці, даведаўшыся, што скончылася Другая сусветная вайна. Фатаграфія стала шырока вядомая ў Аўстраліі. У 2005 годзе яна з’явілася на юбілейных аўстралійскіх 1-доларавых манетах[ru], прысвечаных 60-годдзю перамогі. Чалавек на фота так і не быў да канца ідэнтыфікаваны.[1]
Зноскі
Спасылкі