Танкадзю́бая ча́йка (Larus genei, Chroicocephalus genei) — птушка сямейства Чайкавыя (Laridae).
Апісанне
Танкадзюбая чайка даўжынёй ад 39 да 47 см, размах крылаў 97 см. У адрозненне ад азёрнай чайкі, на якую яна вельмі падобная, яе галава не цёмная, а белая. Шыя, ніжняя частка цела і хвост летам маюць трохі ружовае адценне, крылы і спіна шэрыя. Першарадныя махавыя пёры чорныя на канцах, хвост мае чорна-белыя палосы. Тонкая дзюба і лапы чырвоныя.
У маладых птушак верхні бок шэры, ніжні бок белы, шэрыя плямы на галаве і патыліцы. Дзюба жоўта-аранжавая, ногі жоўтыя. Вяршыня белага хваста чорная.
Харчаванне
Танкадзюбая чайка сілкуецца пераважна маленькімі рыбамі, а таксама насякомымі і рознымі ракападобнымі.
Гл. таксама
Крыніцы
Літаратура