У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Гусаржэўскі.
Тамаш Гусаржэўскі (13 снежня 1732, Варшава — 13 снежня 1807, Вільня) — тэолаг, гісторык, педагог, прадстаўнік асветніцкага кірунку ў гістарычнай навуцы Польшчы, Літвы і Беларусі. Прафесар тэалогіі (1760)[1].
Біяграфія
Нарадзіўся 13 снежня 1732 года ў Варшаве[1]. Брат дыпламата Аляксея Гусаржэўскага[2].
Вучыўся ў Варшаве, дзе стаў ксяндзом-місіянерам. У 1756—1769 гадах выкладаў у духоўных семінарыях Варшавы і Вены. 3 1770 года візітатар каталіцкіх касцёлаў у Расіі. Больш за 20 гадоў займаў пасаду рэгента Віленскай епархіяльнай семінарыі, у 1782—1805 гадах прафесар кафедры ўсеагульнай гісторыі Віленскага ўніверсітэта[1].
3 1804 года ганаровы член Віленскага таварыства навук і мастацтва[1].
Памёр 13 снежня 1807 года ў Вільні[1]. Пахаваны на віленскіх могілках Роса[2].
Навуковая дзейнасць
Аўтар працы «Прамова пры пачатку публічных лекцый па ўсеагульнай гісторыі ў Галоўнай школе Вялікага Княства Літоўскага» (Вільня, 1784). Гусаржэўскі паўплываў на фарміраванне светапогляду І. Лялевеля і распрацоўку ім гістарычна-сацыялагічнай канцэпцыі, яго педагагічная дзейнасць спрыяла пашырэнню ў Польшчы, Літве і Беларусі асветніцкіх ідэй[1].
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі