Тадэвуш Білевіч (каля 1728 — 12 жніўня 1788) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
З роду Білевічаў, сын Аляксандра Ежы.
Вучыўся ў Караляўцы. Шамбялян двара Аўгуста III, стараста вайнюцкі, цівун эйрагольскі і вялікадырвянскі;
3 разы абіраўся дэпутатам Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага.
У 1771 далучыўся да Барскай канфедэрацыі і стаў маршалкам жамойцкім.
Разам з братам Тэадорам узначаліў рух у падтрымку барскіх канфедэратаў, пасля перайшоў на бок
караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага.
Быў паслом на соймы 1776 і 1780 (?).
Мсціслаўскі кашталян у 1783—1786 і ваявода ў 1786—1788, кашталян троцкі з 1788, член Пастаяннай Рады.
Літаратура
Тадэвуш Білевіч — продкі |
---|
|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|