Таджы́нская катлаві́на, Таджынская ўпадзіна — міжгорная катлавіна ў гарах Паўднёвай Сібіры ў Рэспубліцы Тыва (Расія).
Катлавіна размешчана паміж Усходнім Саянам і хрыбтом Акадэміка Обручава, у басейнах рэк Хамсара і Азас (правыя прытокі Енісея). Даўжыня катлавіны каля 150 км. Вышыні ад 800 да 1800 м. Рэльеф нізкагорны і сярэднягорны, ў заходняй частцы ўзгорыста-раўнінны. Прыкметы старажытных ледавікоў — шырокія даліны, марэнныя грады і катлавіны з азёрамі (Таджа, Маны-Холь, Кадыш-Холь і інш.). У рэльефе прысутнічаюць часткі базальтавага плато. Раслінны свет пераважна складаюць таежныя лясы (кедр, хвоя, лістоўніца, елка) і стэпы (у заходняй частцы).
На тэрыторыі катлавіны запаведнік Азас.
Літаратура
- Таджы́нская катлаві́на, Таджынская ўпадзіна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 382. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Тоджи́нская котлови́на, Тоджинская впадина // Т. 26. Тихоходки — Ульяново. — М. : Советская энциклопедия, 1977. — С. 29. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
- Тоджи́нская котлови́на // Географические названия Росии: Топонимический словарь: более 4000 единиц / Е. М. Поспелов. — М.: АСТ; Астрель, 2008. — С. 442. — 523 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-5-17-054966-5 (Аст), ISBN 978-5-271-20728-0 (Астрель). (руск.)
- Тоджи́нская котлови́на // Географический энциклопедический словарь: Географические названия (руск.) / Гл. ред. А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев (зам. гл. ред.) и др. — 2-е изд., исправл. и дополн. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 481. — 592 с. — 210 000 экз. — ISBN 5-85270-057-6.
- Тоджи́нская котлови́на // Словарь современных географических названий : (ru) / Рус. геогр. о-во. Моск. центр; Под общ. ред. акад. В. М. Котлякова. Институт географии РАН. — Екатеринбург : У-Фактория, 2006. (руск.)
- Азас // Словарь современных географических названий : (ru) / Рус. геогр. о-во. Моск. центр; Под общ. ред. акад. В. М. Котлякова. Институт географии РАН. — Екатеринбург : У-Фактория, 2006. (руск.)
Спасылкі