Сідні Мішэль Мак-Лафлін (англ.: Sydney Michelle McLaughlin; нар. 7 жніўня 1999) — амерыканская лёгкаатлетка, якая спецыялізуецца ў бар’ерным бегу. Чэмпіёнка і рэкардсменка свету ў бегу на 400 метраў з бар’ерамі, Алімпійская чэмпіёнка.
Спартыўныя дасягненні
Чэмпіёнка свету ў эстафеце 4 × 400 метраў (2019). Сярэбраная прызёрка чэмпіянату свету ў бегу на 400 метраў з бар’ерамі (2019). Чэмпіёнка свету сярод юнакоў у бегу на 400 метраў з бар’ерамі (2015). Пераможца Алімпійскіх адборачных спаборніцтваў ЗША (2021), на якіх ўсталявала новы сусветны рэкорд у бегу на 400 метраў з бар’ерамі — 51,90. Шматразовая рэкардсменка свету сярод юніёраў у бегу на 400 метраў з бар’ерамі. Удзельнічала на летніх Алімпійскіх гульнях 2016, на якіх ўдзельнічала ў бегу на 400 метраў з бар’ерамі і засталася на паўфінальнай стадыі. Выйграла Алімпійскія гульні ў Токіа 2020 і пабіла ўласны рэкорд. На чэмпіянаце свету 2022 года ў Юджыне 22 ліпеня перамагла на дыстанцыі 400 метраў з бар'ерамі і ўсталявала чарговы сусветны рэкорд — 50,68 сек.
Зноскі
| |
---|
Фота, відэа і аўдыё | |
---|
Тэматычныя сайты | |
---|
Слоўнікі і энцыклапедыі | |
---|