У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Будыка.
Сяргей Хрыстафоравіч Буды́ка (17 сакавіка 1909, Краснадар — 7 сакавіка 1988[2]) — беларускі савецкі вучоны ў галіне гідраўлікі і інжынернай гідралогіі. Член-карэспандэнт АН БССР (1972), доктар тэхнічных навук (1959), прафесар (1960). Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР (1977)[3].
Біяграфія
У 1934 годзе скончыў Паволжскі лесатэхнічны інстытут (руск.) (бел. у Іашкар-Але. У 1945—1950 гадах і з 1956 года загадчык кафедры Беларускага лесатэхнічнага інстытута. У 1950—1956 гадах загадчык аддзела гідралесамеліярацыі Інстытута лесу АН БССР. У 1959—1963 гадах прарэктар Беларускага тэхналагічнага інстытута. У 1959—1980 гадах старшыня Навуковага савета па праблеме Палесся пры Акадэміі навук БССР[3].
Навуковая дзейнасць
Навуковыя працы па гідратэхнічнай меліярацыі Палесся, інжынернай гідралогіі і рачной гідраўліцы, водным транспарце лесу. Пад яго кіраўніцтвам вывучаны ўплыў лясістасці (руск.) (бел. басейнаў на сцёк рэк і яго размеркаванне, дзеянне затапленняў і падтапленняў, якія ствараюцца вадасховішчамі, на рост лесу. З 1970 года галоўны рэдактар зборніка «Праблемы Палесся»[3].
Асноўныя працы
Аўтар больш за 80 прац[2].
- Гидротехнические мелиорации лесных земель. — Мн., 1967 (совм. с И. К. Блинцовым).
- Водный транспорт леса и механизация лесосплавных работ. — Мн., 1970 (совм. с Г. А. Манухиным, А. Н. Пименовым).
- Вопросы комплексной мелиорации земель в Белорусском Полесье // Мелиорация земель Полесья и охрана окружающей среды. — Мн., 1977. Вып. 1.
- Белорусское Полесье: проблемы, перспективы. — Мн., 1982.
Узнагароды
Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» (1979), медалямі.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі