У XIX стагоддзі пачалося будаўніцтва сядзібнага дома. У кароткія срокі быў пабудаваны двухпавярховы будынак. У падвале знаходзіўся калодзеж з халоднай вадой, які захаваўся і сёння. Сядзібны дом быў пабудаваны на нізкім месцы. Быў закладзены парк пейзажнага тыпу.
У асноўным захаваліся гаспадарчыя пабудовы з цэглы і каменя, упрыгожаныя кладкай (маленькімі каменьчыкамі ў белай тынкоўцы). Частка будынкаў не захавалася, аднак у 2005—2007 гадах была праведзена рэканструкцыя сядзібы.
Літаратура
Ермалёнак, В. Сядзіба ў Ідолта / В. Ермалёнак // Міёрскія навіны. — 2004.- 27 крас.
Очарование Миорского края = Сharm of Myory region / cост. В. А. Ермалёнок, П. И. Боголей; фото О. В. Молодечкин. — Новополоцк, 2007. — С. 9.