«Сядзіба» — раман Алеся Аркуша.
Выданне
Рэліз рамана адбыўся 16.2.2017 года на платформе беларускіх электронных кніг kniharnia.by[1] Надрукавала кнігу 28.2.2017 года выдавецкая ініцыятыва «Полацкае ляда» у выдавецтве EkoPress у Беластоку (Польшча)[2]. Прэзентацыя папяровага выдання планавана ў маі 2017 года[2].
У чэрвені 2022 года Фонд Kamunikat.org і выдавец Яраслаў Іванюк выдалі «Сядзібу» аўдыёкнігай. Кнігу начытаў паэт і радыйны журналіст Віктар Сямашка, звядзенне і музыка — Лукаша Сцепанюка, аўтар вокладкі CD — Ігар Палынскі.[3] «Сядзіба», хіба, адзіны беларускі твор, які выйшаў на CD апошнімі гадамі. З верасня 2022 года даступны для бясплатнага праслухвання[4].
У 2023 годзе раман «Сядзіба» ўвайшоў у кнігу Алеся Аркуша «Тэстамент Рагвалода».
Сюжэт
Паводле сюжэта, нічога не знікае проста ў мінулым, а працягвае існаваць у паралельным свеце. На полацкай сядзібе адбываюцца дзіўныя здарэнні — метафізічнае жыццё ценяў і прывідаў пранікае ў рэальны свет.[1]
Водгукі
Пісьменніцы Марыя Роўда і Людміла Шчэрба назвалі раман «цікавым» і «містычным»[2]. Эсэіст Сяргей Шыдлоўскі ахарактарызаваў раман як «метагістарычную прозу»[1].
Электронная версія «Сядзібы» трапіла ў top-5 продажу лютага 2017 года пляцоўкі kniharnia.by[5].
Крыніцы
Спасылкі
- Сядзіба (бел.). Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org. Праверана 23 лістапада 2024.
- Сядзіба (бел.). audiobooks.by. Праверана 23 лістапада 2024.