Сушаніца лясная |
Агульны выгляд групы квітнеючых раслін |
Навуковая класіфікацыя |
---|
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Gnaphalium sylvaticum L.
|
|
Сушаніца лясная[1] (Gnaphálium sylváticum) — травяністая расліна, від роду Сушаніца (Gnaphalium) сямейства Астравыя (Asteraceae).
Назва
Сушаніца лясная, адуванчык[2], вончык, вочнік, сушніца, цмен лясны, чарвіўнік[2][3][4].
Батанічнае апісанне
Шматгадовая травяністая расліна.
Сцябло прамое, вышынёй 10-60 см, адзіночнае, неразгалінаванае.
Лісце чарговае, з верхняга боку апушанае або голае, знізу шаравата-лямцавае. Прыкаранёвае і ніжнія — чарашковае, лінейнае. Верхняе — сядзячае.
Плод — сямянка з доўгім чубком з валасінак.
Значэнне і прымяненне
Сушаніца лясная валодае лекавымі ўласцівасцямі, але ў значна меншай ступені, чым сушаніца балотная (Gnaphalium uliginosum).
Зноскі
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 61. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ а б Анненков Н. (руск.) (бел. Ботанический словарь, Спб, 1878
- ↑ Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
- ↑ Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
Літаратура
Спасылкі
- Сухоцветка лесная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)