Сусветная выстаўка (Exposition Universelle) 1878 года праводзілася ў Парыжы ў адмыслова пабудаваным для гэтай мэты палацы Тракадэро і была заклікана аднавіць міжнародны прэстыж Францыі, які пахіснуўся пасля яе паразы ў франка-прускай вайне. Германія ад удзелу ў гэтым мерапрыемстве ўстрымалася.
Падрыхтоўка выстаўкі зацягнулася з-за палітычнай бязладзіцы ў Францыі, аднак дзякуючы напружанай працы арганізатараў у месяцы, якія папярэднічалі адкрыццю, ім атрымалася перасягнуць па размаху ўсе папярэднія выстаўкі і прыцягнуць не меней 13 млн наведвальнікаў. Прыкладна палову экспанатаў складалі французскія вырабы, сярод астатніх краін ільвіную долю экспанатаў прадставіла Брытанская імперыя.
Паралельна з выстаўкай праходзілі канферэнцыі па выпрацоўцы міжнародных нормаў адносна аўтарскага права (на ёй старшынстваваў Віктор Гюго) і па палягчэнні становішча сляпых (яна прывяла да распаўсюджвання шрыфта Брайля).