Суперкубак Італіі па футболе
Суперкубак Італіі (італ.: Supercoppa Іtaliana) — штогадовае клубнае змаганне ў італьянскім футболе, у якім спаборнічаюць чэмпіён Серыі A і ўладальнік Кубка Італіі апошняга сезона. Першапачаткова праводзіўся ў жніўні, за тыдзень да пачатку новага футбольнага сезона; аднак з сярэдзіны 2010-х гадоў стаў часам праводзіцца зімой — у снежні, або ў студзені наступнага года.
Гісторыя
Суперкубак Італіі праводзіцца з 1988 года. У 1988—1992, 1994—2001, 2004—2008 і 2010 гадах турнір праводзіўся на полі каманды-пераможцы ў Серыі А. У 1993 і 2003 гадах прайшоў у ЗША, у 2002 годзе — у Лівіі, у 2009, 2011, 2012 і 2015 гадах — у Кітаі, у 2014 і 2016 гадах — у Катары, у 2018, 2019 і 2022 гадах — у Саўдаўскай Аравіі. У 2013 годзе прайшоў на полі каманды-ўладальніцы кубка Італіі.
Пераможцы
Клуб
|
Уладальнік
|
Удзельнік матча
|
Ювентус
|
9 (1995, 1997, 2002, 2003, 2012, 2013, 2015, 2018, 2020)
|
8 (1990, 1998, 2005, 2014, 2016, 2017, 2019, 2021)
|
Інтэрнацыянале
|
8 (1989, 2005, 2006, 2008, 2010, 2021, 2022, 2023)
|
4 (2000, 2007, 2009, 2011)
|
Мілан
|
7 (1988, 1992, 1993, 1994, 2004, 2011, 2016)
|
5 (1996, 1999, 2003, 2018, 2022)
|
Лацыа
|
5 (1998, 2000, 2009, 2017, 2019)
|
3 (2004, 2013, 2015)
|
Рома
|
2 (2001, 2007)
|
4 (1991, 2006, 2008, 2010)
|
Напалі
|
2 (1990, 2014)
|
3 (2012, 2020, 2023)
|
Сампдорыя
|
1 (1991)
|
3 (1988, 1989, 1994)
|
Парма
|
1 (1999)
|
3 (1992, 1995, 2002)
|
Фіярэнціна
|
1 (1996)
|
1 (2001)
|
Тарына
|
|
1 (1993)
|
Вічэнца
|
|
1 (1997)
|
Спасылкі
|
|