Карэнішчавы, травяністы мнагалетнік з прамастойным, круглым, густааблісцелым і кароткаваласістым сцяблом вышынёй да 2 м. Лісце чаргаванае, ланцэтнае або падоўжана-ланцэтнае з трыма падоўжанымі жылкамі, сядзячае ці кароткачаранковае. Кветкавыя кошыкі дробныя, шматлікія, сабраныя ў аднабокую мяцёлку; кветкі залаціста-жоўтыя, краявыя — песцікавыя, язычковыя; сярэдзінныя — двухполыя, трубчаста-лейкападобныя; тычынак пяць. Плод — цыліндрычная валасістая сямянка з чубком.
Пашырэнне
Радзіма — Паўночная Амерыка, інтрадукаваны ў Еўропе. Маецца шэраг садовых форм, іншы раз дзічэе.
Расліны ўтвараюць зараснікі, добра развіваюцца на адкрытых мясцінах з угноенай і дастаткова ўвільготненай глебай. Размнажаюцца дзяленнем карэнішча (восенню) і насеннем.
З 31 снежня 2016 года на тэрыторыі Беларусі расліна занесеная ў чорны спіс і забаронена да інтрадукцыі і (або) акліматызацыі[2].
Золотарник // Лесная энциклопедия: В 2-х т. / Гл. ред. Воробьёв Г. И.; Ред. кол.: Анушин Н. А., Атрохин В. Г., Виноградов В. Н. и др. — М.: Сов. энциклопедия, 1985. — Т. 1. — С. 357. — 563 с.(руск.)
Спасылкі
Золотарник кандаский: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)