Суглі́ністыя гле́бы, суглінак — глебы, у складзе якіх 20—50 % фізічных часцінак гліны.
Падзяляюцца на дзярнова-падзолістыя глебы, дзярнова-падзолістыя забалочаныя глебы, дзярнова-забалочаныя глебы, поймавыя глебы. Развіваюцца на ледавіковых пародах (марэна), стужачных глінах, лёсападобных суглінках, алювіяльных адкладах рачных далін. Паводле механічнага складу (у залежнасці ад утрымання ў іх часцінак фізічнай гліны памерам менш 0,01 мм) падзяляюцца на лёгкасугліністыя, сярэднесугліністыя, цяжкасугліністыя (Н. А. Качынскі, 1958)[2].
Сугліністыя глебы досыць урадлівыя, добра трымаюць вільгаць, дастаткова порыстыя і валодаюць дрэнажнымі ўласцівасцямі, але маюць павышаную кіслотнасць, лёгка разбураюцца дажджавымі і талымі водамі.
Найбольш урадлівыя сугліністыя глебы на тэрыторыі Беларусі пашыраны ў паўночнай частцы і займаюць каля 30 % сельскагаспадарчых угоддзяў.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі