|
---|
|
Агульная інфармацыя |
Поўнае імя |
нідэрл.: Stefan Groothuis |
Грамадзянства |
Нідэрланды |
Дата нараджэння |
23 лістапада 1981(1981-11-23) (43 гады) |
Месца нараджэння |
Эмпэ, Нідэрланды |
Спецыялізацыя |
спрынт |
Тытулы |
Кубак свету |
1 на 1000 м (2011) |
Кар’ера ў Кубку свету |
Колькасць стартаў |
129 |
Колькасць перамог |
9 |
Подыумаў |
30 |
Асабістыя рэкорды |
500 метраў |
34,55 (2012) |
1000 метраў |
1.06,96 (2012) |
1500 метраў |
1.43,48 (2009) |
3000 метраў |
3.53,72 (2001) |
5000 метраў |
6.54,59 (2001) |
10 000 метраў |
14.41,70 (2002) |
|
Апошняе абнаўленне: 12 лютага 2014 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Стэфан Гротхёйс (нідэрл.: Stefan Groothuis, нар. 23 лістапада 1981) — галандскі канькабежац-спрынтар, чэмпіён Алімпійскіх гульняў 2014 года на дыстанцыі 1000 метраў, чэмпіён свету ў спрынтарскім мнагабор’і і на дыстанцыі 1000 метраў у 2012 годзе, шматразовы чэмпіён Нідэрландаў у спрынце і на 1000 м, уладальнік Кубка свету на 1000 м ў сезоне 2010/ 2011 гадоў.
Спартыўная кар’ера
У чэмпіянатах Нідэрландаў удзельнічае з 2001 года, але першыя перамогі пачаў атрымліваць у 2006 годзе, калі выйграў нацыянальны чэмпіянат па спрынтарскім шматбор’і.
Удзельнічаў на Алімпійскіх гульнях 2006 года ў Турыне на дыстанцыі 1000 метраў і стаў 8-м. На Алімпійскіх гульнях 2010 года ў Ванкуверы стаў чацвёртым на 1000 метраў і 16-м на 1500 м.
У 2011 годзе на чэмпіянаце свету па асобных дыстанцыі ў Інцэле стаў бронзавым прызёрам на 1000 м. У 2012 годзе стаў чэмпіёнам свету ў спрынтарскім мнагабор’і і чэмпіёнам на дыстанцыі 1000 метраў.
Рэкорд свету
У 2012 годзе на чэмпіянаце свету па спрынце пабіў сусветны рэкорд Джэрэмі Уотэрспуна 9-гадовай даўніны па суме спрынтарскага мнагабор’я з вынікам 136.810 ачкоў.[1]
Зноскі
Спасылкі