Стыў Ірвін нарадзіўся ў аўстралійскім штаце Вікторыя ў 1962 годзе. Яго бацька стварыў парк рэптыліяў у штаце Квінсленд у 1970-я гады мінулага стагоддзя.
Стыў Ірвін пачынаў з таго, што з дзяцінства лавіў кракадзілаў у наваколлях Квінсленда для парка рэптылій яго бацькоў.
З 1991 года Стыў Ірвін працягнуў сямейны бізнес і неўзабаве стварыў першыя серыі фільму «Паляўнічы на кракадзілаў» («The Crocodile Hunter»), які стаў папулярным у 120 краінах свету. Упершыню праграма «Паляўнічы на кракадзілаў» выйшла ў эфір у 1992 годзе. Стыў здолеў ператварыць свой імідж бясстрашнага і поўнага запалу аматара павывучаць фаўну ў блізкім кантакце ў гандлёвую марку, і яго серыял з вялікім поспехам ішоў па канале Discovery.
Неаднаразова Ірвін трапляў у сітуацыі, калі яго жыццё літаральна вісела на валасінцы. У яго была вялікая колькасць раненняў, атрыманых пры кантактах з жывёламі.
Нягледзячы ні на што, Стыў Ірвін працягваў здымаць фільмы, сярод якіх таксама «Crok Files», «The Crocodile Hunter Diaries» («Дзённікі паляўнічага за кракадзіламі»).
4 верасня2006 года на здымках чарговай тэлеперадачы Стыў Ірвін трагічна загінуў, атрымаўшы смяротны ўдар ската-хвастакола ў вобласць сэрца і лёгкіх.