Не блытаць з
Стрыем — горадам ва Украіне.
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл.
Стрый.
Стрый (укр.: Стрий) — рака ў Львоўскай вобласці Украіны, правы прыток ракі Днестр. Даўжыня 232 км, плошча басейна 3060 км².
Рака бярэ пачатак ва ўсходніх Карпатах, на схіле гары Яварнік (1120,6 метра). Большая частка рэчышча пралягае па вузкай даліне. Упадае ў Днестр у 10 км ад горада Жыдачыў. Галоўны прыток — Опір, таксама прытокі — Крушальніца (правы), Завадка (правы), Вялікая Рэчка (правы), Жыжава (правы), Гуснянка (левы).
Характэрна вясновае разводдзе, летне-восеньскія паводкі (нярэдкія і зімой). Лядовыя з’явы на Стрыю звычайна з лістапада да красавіка, ледастаў працягваецца 2-5 месяцаў. На рацэ пабудавана Завадзіўская ГЭС.
Берага пакрытыя іглічнымі і змяшанымі лясамі, густа заселеныя. На рацэ размешчаны гарады Турка, Стрый, Жыдачыў. Развіты водны турызм.