У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл.
Страгаў.
Стра́гаўскі стадыён (чэшск.: Velký strahovský stadion) — стадыён на вяршыні Страгаўскага ўзгорка ў чэшскім горадзе Прага. Паводле некаторых крыніц[2], ён мае самую вялікую ў свеце плошчу поля (63 000 м²), а трыбуны могуць змясціць больш 220 000 гледачоў. З'яўляўся адным з самых вядомых у Чэхаславакіі будынкам з жалезабетонных панэляў, будаўніцтва ўнесла ўклад у распрацоўку тэхналогій сучаснага будаўніцтва. Асноўным прызначэннем было правядзенне злётаў Сокальскага руху.
Канцэрты
- Rolling Stones — 18 жніўня 1990 і 5 жніўня 1995 года, 100 і 127 тысяч наведвальнікаў
- Guns N' Roses — 20 мая 1992, 60 тысяч гледачоў
- Bon Jovi — 4 верасня 1993
- Aerosmith — 27 мая 1994
- Pink Floyd — 7 верасня 1994, 115 тысяч гледачоў
- U2 — 14 жніўня 1997, 75 тысяч гледачоў
- AC/DC — 12 чэрвеня 2001, 25 тысяч гледачоў
- Ozzfest — 30 мая 2002, 30 тысяч гледачоў.
Параметры
- Трыбуны: 220 000 месцаў, з іх 56 000 сядзячых
- Памер: 310,5 х 202,5 м
- Плошча: 62 876 кв.м
Крыніцы