Старасты Воласці[1] (англ.: Thains of the Shire) — ганаровае спадчыннае званне сярод хобітаў Воласці ў легендарыуме Толкіна[en].
Тытул старасты быў устаноўлены ў 379 годзе паводле летазлічэння Воласці (1979 год Трэцяй Эпохі): пасля гібелі ў 1975 годзе апошняга караля Артэдайна[pl] Арведуі і канца Паўночнага Каралеўства[fr]. Стараста мусіў «выконваць абавязкі нябытнага караля»[2] («hold the authority of the king»). У абавязкі старасты ўваходзіла скліканне народнага апалчэння і камандаванне ім, а таксама некаторыя судовыя функцыі. Нягледзячы на тое, што стараста лічыўся «намеснікам» караля ў Воласці, яго рэальная вага была нязначнай, ён амаль не ўплываў на жыццё ў краіне хобітаў.
Стараста быў кіраўніком валаснога веча, абвяшчаў валасныя зборы і ваяводзіў хобіцкім рушэннем, але паколькі веча і рушэнне склікаліся толькі ў надзвычайных выпадках, якія ўжо даўно не здараліся, то старастоўства ператварылася ў звычайную адзнаку пашаны[3].
Самым галоўным родам у Воласці здаўна былі Тукі, менавіта да іх (ад Старатураў) перайшла пасада старасты, якую з таго часу і займаў нязменна найстарэйшы Тук[3].
Пасля аднаўлення Паўночнага Каралеўства (у межах Уз’яднанага Каралеўства Арнара і Гондара[fr]) у 3019 годзе Трэцяй Эпохі (1419 год Воласці) пасада старасты засталася ў якасці каралеўскага прадстаўніка. У 1434 годзе стараста Перэгрын I быў прызначаны дарадцам Паўночнага Каралеўства.
Спіс старастаў Воласці
№
|
Стараста
|
Даты жыцця
|
Даты кіравання
|
1. |
Бука |
? — ? |
379 — ?
|
2-11. |
10 невядомых старастаў з роду Старатукаў
|
12. |
Гарэндад |
? — ? |
? — 740
|
13. |
Ізумбрас I |
? — ? |
740 — ?
|
14-21. |
8 невядомых старастаў з роду Тукаў
|
22. |
Ізенгрым II |
1020 — 1122 |
1083 — 1122
|
23. |
Ізумбрас III |
1066 — 1159 |
1122 — 1159
|
24. |
Ферумбрас II |
1101 — 1201 |
1159 — 1201
|
25. |
Фортынбрас I |
1145 — 1248 |
1201 — 1248
|
26. |
Геронтыус I |
1190 — 1320 |
1248 — 1320
|
27. |
Ізенгрым III |
1232 — 1330 |
1320 — 1330
|
28. |
Ізумбрас IV |
1238 — 1339 |
1330 — 1339
|
29. |
Фортынбрас II |
1278 — 1380 |
1339 — 1380
|
30. |
Ферумбрас III |
1316 — 1415 |
1380 — 1415
|
31. |
Паладын II |
1333 — 1434 |
1415 — 1434
|
32. |
Перэгрын I |
1390 — пасля 1484 |
1434 — 1484
|
33. |
Фарамір I |
1430 — ? |
1484 — ?
|
Зноскі
Спасылкі