Станіслаў Кішка (каля 1577 — 17 лютага 1626) — рэлігійны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
Нарадзіўся ў пратэстанцкай сям'і. У маладосці ажаніўся з Соф'яй Канстанцыяй Зяновіч, дачкой берасцейскага ваяводы Крыштафа Зяновіча, які таксама падтрымліваў рэфармацыю. Аднак каля 1608 года Станіслаў развёўся з жонкай (яна потым паўторна выйшла за Аляксандра Слушку), перайшоў у каталіцтва і стаў святаром.
Вялікі рэферэндар літоўскі з 1615, біскуп жамойцкі з 1618. Дзеяч контррэфармацыі (у ліку вернутых ім у каталіцтва быў і яго глуханямы ад нараджэння бацька).
Заснавальнік каталіцкай парафіі і парафіяльнай школы ў Докшыцах (1608). У 1621 годзе падараваў мястэчка Докшыцы разам з вёскамі Таргуны і Дамашы капітуле жамойцкага біскупства.
Яго братам быў вялікі літоўскі гетман Януш Кішка.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Станіслаў Кішка (біскуп жамойцкі) — продкі |
---|
|