Стало́выя горы[1] — ізаляваныя ўзвышшы са стромкімі схіламі і плоскімі вяршынямі. Таксама ізаляваныя адзіночныя падняцці — астраўныя горы[1].
Звычайна сталовыя горы складзена з устойлівых да разбурэння горных парод (вапнякі, трапы, пясчанікі), якія залягаюць гарызантальна або амаль гарызантальна. У тропіках бываюць пакрытыя латэрытнай скарынкай. Утвараюцца сталовыя горы ў выніку эразійнага расчлянення або дыферэнцыраваннага перамяшчэння па разломах блокаў высокапрыўзнятых пластавых раўнін (сталовых краін).