Лен Стакгольм (шведск.: Stockholms län) — лен, размешчаны на балтыйскім узбярэжжы Швецыі. Мяжуе з ленамі Упсала і Сёдэрманланд. У лене пражывае пятая частка насельніцтва Швецыі. Тут размешчана сталіца дзяржавы — Стакгольм. Лен Стакгольм складаецца з двух гістарычных правінцый: Упланд (Руслаген) і Сёдэрманланд.