Спаса-Узнясенская царква — праваслаўны храм у в. Яршэвічы Валожынскага раёна . Размешчана на ўсходняй ускраіне вёскі. Пабудавана ў другой палове XIX ст. з бутавага каменю.
Царква ў 1940-я гг.
Архітэктура
Царква — помнік архітэктуры псеўдарускага стылю .
Храм падоўжна-восевай кампазіцыі , складаецца з шатровай трох’яруснай вежы -званіцы (васьмярык на 2 чацверыках ), нізкага бабінца , кубападобнага асноўнага аб’ёму і пяціграннай апсіды . Асноўны квадратны ў плане аб’ём накрыты чатырохсхільным дахам з цыбулепадобнай галоўкай па васьмігранным барабане . На фоне бутавай муроўкі сцен вылучаюцца атынкаваныя элементы архітэктурнага дэкору: вуглавыя лапаткі , аркатурныя фрызы , ліштвы здвоеных арачных аконных праёмаў.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі