«Спадчына» |
---|
Вокладка часопіса «Спадчына». |
Арыгінальная назва |
Спадчына альтэрн.: Спадчына |
Тып |
часопіс |
Заснавальнік |
Беларускі фонд культуры |
Краіна |
Беларусь |
Заснавана |
1989 |
Спыненне публікацый |
2011 |
Тэматыка |
Культурна-гістарычны часопіс |
Мова |
Беларуская |
Перыядычнасць |
6 разоў на год |
Аб’ём |
ад 100 да 200 старонак |
Галоўны офіс |
|
Тыраж |
1–15 тыс. асобнікаў (у розныя гады) |
ISSN |
0236-1019 |
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл.
Спадчына.
«Спа́дчына» — ілюстраваны культурна-гістарычны часопіс. Выдаваўся ў 1989—2011 гадах ў Мінску на беларускай мове.
Гісторыя
Заснаваны ў 1989 годзе Беларускім фондам культуры пасля рэарганізацыі бюлетэня «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі».
З 1991 да 2003 года выходзіў раз у 2 месяцы. Пасля пачаў выдавацца вельмі нерэгулярна[1]. У 2004, 2005, 2007 і 2009 гадах не выйшла ніводнага нумара часопіса. У 2006 годзе — два нумара, у 2008 — адзін, у 2010 — адзін, у 2011 — два. Нумары за 2010 і 2011 гады з’яўляліся спецвыпускамі.
Усяго за 1989—2011 гады выйшла 161 нумар. Спыніў сваё існаванне.
Змест
Асвятляў праблемы беларускай гістарычнай і культурнай спадчыны ў еўрапейскім кантэксце. Публікававаў артыкулы і архіўныя матэрыялы па гісторыі Беларусі, філасофскай думцы, гісторыі мастацтва і рэлігіі, культурнай спадчыне нацыянальных меншасцей Беларусі, гісторыі замежных краін, аб жыцці і дзейнасці беларускай дыяспары. На старонках часопіса змяшчаліся пераклады і перадрукі айчынай і замежнай гістарыяграфічнай і літаратурнай спадчыны.
Прыклады публікацый:
- В.Фадзеева. Сімволіка ручніка. № 2,1990
- А.Калубовіч. «Айцы» БССР і іхны лёс. № 3-4,1990
- Пратакол з’езда беларускіх нацыянальных арганізацый у Мінску, 25-27.ІІІ.1917. № 4,1990
- Вярнуць нацыянальныя скарбы. Круглы стол. № 1,1991
- А.Цвікевіч. «Западно-руссизм». № 2, 1991-№ 3, 1992
- М.Гусоўскі. Песня пра зубра, пераклад У.Шатона. № 2,1991
- П.Лойка. Незалежнасць пасля Любліна, або магнацка-шляхецкая беларусізацыя. № 5,1991
- Э.Навагонскі. Воднымі шляхамі продкаў. № 6,1991
- А.Волян. Пра дзяржаўнага мужа і яго асабістыя дабрачыннасці (1608 г.). № 6,1991-№ 1,1992
- Я.Адляніцкі. Бітва на Басі. № 2,1992
- А.Хадыка. Старабеларуская шляхецкая мода. № 3,1992
- А.Гужалоўскі. Як рабавалі беларускія музеі. № 5,1992
Галоўныя рэдактары
Зноскі
Літаратура
Спасылкі