Валун, на якім яна стаіць, знайшлі на Вілейшчыне. Аўтар чатырохмятровай бронзавай статуі — заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Слабодчыкаў.
Апісанне помніка
Вобраз Божай Маці ўзяты з іконы, святыні мясцовай Свята-Мікалаеўскай царквы, у аб’ёмныя скульптурныя формы. Помнік мае і сваю адметнасць: у Багародзіцы на галаве — карона, што рэдка сустракаецца на праваслаўных іконах. Адзенне яе мае форму царскага ўбору, гэта сімвалізуе, што яна царыца неба і зямлі. Жоўты круг вакол галавы — знак святасці. Раскінутыя ў бакі рукі Багародзіцы як бы прасціраюць пакроў над Лагойскам: Божая Маці будзе аберагаць горад і ўсіх яго жыхароў[1][2].