Сенненскі гісторыка-краязнаўчы музей — музей у горадзе Сянно Віцебскай вобласці.
Рашэнне аб стварэнні Сенненскага раённага гісторыка-краязнаўчага музея было прынята ў жніўні 1995 г. Плошча экспазіцыі 247 м². Пад музей адведзены другі паверх двухпавярховага цаглянага будынка, пабудаванага ў 1913 г. для земскай управы. Пасля рэвалюцыі 1917 г. тут размяшчаліся райвыканкам, гарсавет, бібліятэка, музычная школа, Дом піянераў.
У музеі праводзяцца выставы твораў самадзейных i прафесійных мастакоў, народных умельцаў, дзіцячай творчасці. Маецца каля 2000 экспанатаў асноўнага фонду. Сярод ix творы землякоў: мастака У. К. Гоманава, скульптара 3. І. Азгура. Сабраны дакументы пра паэтаў – землякоў: Тадэвуша Ладу-Заблоцкага, Тамаша Зана, Андрэя Зязюлю, Алеся Жаўрука, Анатоля Вялюгінa. На пастаяннай аснове працуюць малыя экспазіцыі па археалогіі, гісторыі краю, «Мы ідзём дарогамі вайны».
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).
- Лазука I. Так пачынаецца музей / / Народнае слова (Віцебск). – 1996. – 27 жн.
Спасылкі
|
---|
Грамадскія будынкі і збудаванні | |
---|
Музеі | |
---|
Манастыры, саборы і храмы | |
---|
† страчаныя аб'екты |