Секс-кінатэатр, таксама порна-кінатэатр — кінатэатр, які паказвае пераважна эратычныя і парнаграфічныяфільмы. Са з'яўленнем у 1980-х гадах відэатэк і ў 1990-х гадах DVD і парнаграфічных сайтаў секс-кінатэатры страцілі сваё першапачатковае значэнне і сёння выкарыстоўваюцца галоўным чынам для круізінгу (пошуку сексуальных партнёраў). Некаторыя секс-кінатэатры забяспечаны персанальнымі кабінкамі, у якіх можна адасабляцца для прагляду фільма, займаючыся пры гэтым мастурбацыяй ці сексам з партнёрам, часам праз адтуліны ў сценках кабінкі.