Сейм Латвіі (Саэйма, латыш. Saeima) — аднапалатны парламент Латвіі, складаецца з 100 дэпутатаў, абраных грамадзянамі Латвіі па 5 акругах — Рыжскай, Відземскай, Латгальскай, Земгальскай і Курземскай. Устаноўленая перыядычнасць выбараў — раз у 4 гады (да Шостага Сейма — раз у 3 гады), выбары праходзяць у першую суботу кастрычніка (акрамя выбараў Пятага Сейма). Сістэма выбараў — прапарцыйная (да 10 Сейма). Для ўдзелу ў размеркаванні месцаў спіс павінен пераадолець 5 % бар'ер (да выбараў Пятага Сейма бар'ера не было, пры іх ён складаў 4 %). Старшыня Сейма на дадзены момант — Інара Мурніецэ.
Гісторыя
Упершыню Сойм быў абраны ў 1922 г., а да таго часу ролю вышэйшай заканадаўчай улады выконваў Устаноўчы сход. Аднапалатны парламент абіраўся на 3 гады ва ўсеагульных, непасрэдных, прапарцыйных і роўных выбарах. Характэрная рыса латвійскай выбарчай сістэмы ў міжваенны час — адсутнасць працэнтнага бар’еру ў дачыненні да партый, якія ўдзельнічалі ў выбарах. Гэта давала магчымасць трапіць у парламент нават нешматлікім і нядаўна створаным палітычным рухам. Наступствам было тое, што палітычны склад Сейма характарызаваўся наяўнасцю шматлікіх дробных партыйных фракцый, якія былі новымі і пазбаўленымі адпаведнага палітычнага досведу. У выніку чарговыя выбары прыносілі ўсё большую колькасць выбарчых спісаў, што ўскладняла стварэнне ўрада або прадвызначала яго кароткае існаванне, бо партыйныя кааліцыі былі кволымі і хутка распадаліся[1].
Храналогія скліканняў
Першы Сейм 1922—1925 гг.
Другі Сейм 1925—1928 гг.
Трэці Сейм 1928—1931 гг.
Чацвёрты Сейм 1931—1934 гг. (распушчаны пры дзяржаўным перавароце К. Улманіса)
«Народны Сейм» 1940 года (да выбараў дапушчаны толькі прасавецкі Блок працоўнага народа)
Пяты Сейм 1993—1995 гг.
Шосты Сейм 1995—1998 гг.
Сёмы Сейм 1998—2002 гг.
Восьмы Сейм 2002—2006 гг.
Дзевяты Сейм 2006—2010 гг.
Дзесяты Сейм 2010—2011 гг.
Адзінаццаты Сейм 2011—2014 гг.
Дванаццаты Сейм з 2014 года
Зноскі
↑Łossowski, P. Kraje bałtyckie na drodze od demokracji parlamentarnej do dyktatury (1918—1934) / Piotr Łossowski; Polska Akademia Nauk, Instytut Historii. — Wrocław: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, 1972. — 303 s. — S. 53.