Сегура (ісп.: Segura, лац.: Thader) — рака на паўднёвым усходзе Іспаніі.
Бярэ пачатак у правінцыі Хаэн у мястэчку Сант'яга-Пантонес, працякае праз гарады Каласпара, Сьеса, Мурсія, Арыуэла, Рахалес і ўпадае ў Міжземнае мора каля горада Гвардамар-дэль-Сегура ў правінцыі Алікантэ. Асноўныя прытокі: Мунда, Альхарабэ, Мула, Санганера, Бенамор і Гуадалентын.
Сегура звычайна знаходзіцца ў стане засухі, аднак, час ад часу, на рацэ здараюцца паводкі з-за праліўных дажджоў, якія здараюцца раз у 6-9 гадоў, заўсёды ўвосень.