Святлана «Цэца» Бойкавіч (сербск.: Святлана „Цеца“ Бојковић; нар. 14 снежня 1947, Земун, Сербія) — адна з самых вядомых сербскіх актрыс. Яна вядомая выкананнем галоўных роляў у папулярных тэлесерыялах і сваёй кар'ерай у тэатры.
Біяграфія
Яна нарадзілася ў Земуне ў сям'і бацькі Цветкі, з горада Куманова, афіцэра, вайсковага тапографа, а потым і палкоўніка і мамы Вары Іліч, хатнія гаспадыні з горада Княжэвац. Яна вырасла ў цэнтры Белграда, на Врачары.
Яна выступала ў розных тэатрах, аматарскі тэатр «ДАДОВ», Белградскі драматычны тэатр, Югаслаўскі драматычны тэатр, Нацыянальны тэатр у Белградзе, тэатр «Атэлье 212», Сербскі нацыянальны тэатр, гарадскі тэатр Панчэва, тэатр Гардош-Земун, тэатр «Культ», тэатр «Пуж», тэатр «Мадэрна гаража», гарадскі тэатр Будва, Нацыянальны тэатр Рэспублікі Сербскай.
Яна атрымала ўзнагароду «Добричин прстен» (найвышэйшая ўзнагарода за жыццёвыя тэатральныя дасягненні ў Сербіі) у 2005 годзе і ўзнагароду «Велика Жанка» ў 2001 годзе.
З 2001 года прафесар ФДМ (Факультэта драматычнага мастацтва) у Белградзе.
Удава актора Мілаша Жуціча і рэжысёра Любаміра Драшкіча. Маці акторкі Катарыны Жуціч.
Выбраная фільмаграфія
Выбраныя тэлесерыялы:
Зноскі
Спасылкі