Помнік народнага дойлідства. Вырашана прамавугольным зрубам пад двухсхільным дахам, перапад якога над алтарнай часткай завершаны макаўкай. Бакавыя фасады прарэзаны адзінарнымі прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Перад храмам адасоблена пастаўлена двух'ярусная чатырохгранная званіца.
Літаратура
Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4